Брестская областная организация Белорусского профессионального союза работников государственных и других учреждений

Брестская областная организация
Белорусского профессионального союза
работников государственных и других учреждений

8(0162) 53-93-06
brestgos1@yandex.by

Прафсаюзная пяцiгодка новая, а старшыня — той жа

На мiнулым тыднi адбылася справаздачна-выбарчая канферэнцыя Пружанскай раённай арганiзацыi прафсаюза работнiкау дзяржауных i iншых устаноў.

Удзел у мерапрыемстве прынялi не толькi яе дэлегаты, але i

старшыня Брэсцкай абласной арганiзацыi прафсаюза работнкаў дзяржауных i iншых устаноў Вячаслаў Дашкевiч i старшыня Пружанскага раённага аб’яднання арганiзацый прафсаюзаў Таццяна Гаманчук.

На парадак дня канферэнцыi былi вынесены адразу некалькi пытанняў, адно з якiх тычылася абранне новага старшынi на наступны справаздачны перыяд.

З дакладам аб рабоце за мiнулую пяцiгодку выступiла старшыня раённай аргакзацыi Iрына Грышкевiч, якая адзначыла, што камiтэтам была праведзена паспяховая работа па стварэннi арганiзацыйных ячэек, якiя уключылi у сябе 63 чалавек.

Iрына Аляксандраўна таксама далажыла усiм прысутным аб выкананні калектыуна-дагаворнай, прававой рабоце, унутрыпрафсаюзнай дысцыплiне i ахове працы.

Пасля даклада старшынi рэвiзiйнай камiсii Iрыны Лiхтаровiч дэлегатам неабходна было вырашыць галоунае пытанне дня: хто стане старшынёй на новую прафсаюзную пяцкодку? Адзiнагалосным рашэннем лiдарам была абрана дзеючы старшыня.

Завяршылася мерапрыемства уручэннем падзяк i грамат. Так, Брэсцкая абласная арганiзацыя прафсаюза работнiкаў дзяржауных i iншых устаноў аб’явiла падзяку за плённую грамадскую дзейнасць, шматгадовую добрасумленную працу па абароне працоўных, сацыяльна-эканамiчных правоў i законных iнтарэсаў членаў прафсаюза казначэю і старшыні раённай арганізацыі – Святлане Немiровiч i Iрыне Грышкевiч.

Жадаем, каб наступная пяцкодка выдалася яшчэ больш яркай i плённай!

Соб. инф.